Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР выпрабавала ракету, здольную дасягнуць тэрыторыі ЗША


Паўночная Карэя ажыцьцявіла ў пятніцу выпрабавальны пуск балістычнай ракеты. Яна ўпала ў мора ў эканамічнай зоне Японіі, прыкладна за 200 кілямэтраў ад тэрыторыі краіны, заявілі ў Токіа.

Паўночная Карэя ажыцьцявіла ў пятніцу выпрабавальны пуск балістычнай ракеты. Яна ўпала ў мора ў эканамічнай зоне Японіі, прыкладна за 200 кілямэтраў ад тэрыторыі краіны, заявілі ў Токіа.

Міністар абароны Японіі, адказваючы на пытаньні журналістаў, адзначыў, што выпрабаваная ракета мае дастатковую далёкасьць палёту, каб дасягнуць мацерыковай часткі Злучаных Штатаў, перадае агенцтва « KYODO NEWS».

Акрамя Токіа аб новым паўночнакарэйскім выпрабаваньні паведамілі ўлады Паўднёвай Карэі. Днём раней паступіла інфармацыя, што КНДР пратэставала балістычную ракету меншай далёкасьці, папярэдзіўшы аб «больш жорсткім ваенным адказе» на намаганьні ЗША пашырыць узаемадзеяньне са сваімі саюзьнікамі ў рэгіёне ў сфэры бясьпекі. «Вашынгтон ідзе на авантуру, аб якой пашкадуе», — прыгразілі ў Пхеньяне.

Паўночная Карэя правяла сёлета рэкордную колькасьць такіх выпрабаваньняў. Нядаўна яна таксама зрабіла сотні артылерыйскіх стрэлаў у моры, калі ЗША і Паўднёвая Карэя праводзілі вучэньні. У некаторых з сумесных манэўраў удзельнічала Японія.

У нядзелю на мінулым тыдні паўднёвакарэйскі прэзыдэнт, прэм’ер-міністар Японіі і прэзыдэнт ЗША на перамовах у Камбоджы дамовіліся аб узмацненьні ваеннага супрацоўніцтва.

Афіцыйны прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Эйдрыен Уотсан у заяве наконт ракетнага выпрабаваньня Пхеньяна 18 лістапада ўказала, што гэты пуск зьяўляецца грубым парушэньнем шматлікіх рэзалюцый Рады Бясьпекі ААН, садзейнічае росту напружанасьці і стварае рызыкі для дэстабілізацыі сытуацыі ў рэгіёне.

«Гэты крок дэманструе, што КНДР па-ранейшаму аддае перавагу разьвіцьцю сваіх незаконных праграм па стварэньню зброі масавага паражэньня і ракет, але не дабрабыту свайго народа», — падкрэсьліла яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG