Патапава абвінавацілі у абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу), паведамляе тэлеграм-канал MAYDAY.
Працэс узначальвала судзьдзя Натальля Трацякова, бок дзяржаўнага абвінавачаньня прадстаўляў пракурор Барысенка.
Палітзьняволенага Аляксандра Патапава міліцыянты затрымалі 25 жніўня 2022 году і ўзяты пад варту па падазрэньні ў абразе Лукашэнкі ў камэнтары ў сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі». Раней Аляксандра ўжо затрымлівалі ў межах адміністратыўнай справы па арт. 19.11 КаАП, тады яму прызначылі штраф.
У першы дзень судовага працэсу Патапава яму агучылі абвінавачаньне: ураджэнец Украіны Патапаў у Беларусі пражывае з 1997 году, пасьля раненьня і гібелі ва Ўкраіне ад рук расейскіх вайскоўцаў ягонай дачкі Аксаны і пляменьніцы, знаходзячыся пад уплывам эмоцый, 8 і 16 ліпеня 2022 году разьмясьціў у сацыяльнай сетцы два камэнтары, якія экспэртыза палічыла «абразьлівымі».
Праваабаронцы адзначалі, што ў Патапава цяжкі псыхалягічны стан, падчас судовых паседжаньняў ён быў моцна ўзрушаны і часта плакаў.