Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 лістапада ўпершыню зьбярэцца кантактная група Рады Эўропы і беларускіх дэмакратычных сіл


Выступ Сьвятланы Ціханоўскай у ПАРЭ, чэрвень 2022
Выступ Сьвятланы Ціханоўскай у ПАРЭ, чэрвень 2022

Пра гэта паведаміў у Тэлеграм-канале дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

«Вялікая і важная падзея. У панядзелак будзе зроблены першы крок па ўступленьні Беларусі ў Раду Эўропы. Мы пачынаем афіцыйную супрацу з гэтай міжнароднай арганізацыяй. Лукашэнкаўскую дэлегацыю з Рады Эўропы выкінулі. Цяпер Беларусь будуць прадстаўляць дэмакратычныя сілы і грамадзянская супольнасьць Беларусі», – напісаў ён.

7 верасьня Рада Эўропы прыняла рашэньне аб стварэньні Кантактнай групы для супрацоўніцтва зь беларускім грамадзтвам. Такім чынам, Рада Эўропы падтрымала прапанову Сьвятланы Ціханоўскай, агучаную падчас сустрэч з генэральным сакратаром Рады Эўропы і выступу перад ПАРЭ.

Раней Рада Эўропы адмовілася ад кантактаў з прадстаўнікамі афіцыйнай Беларусі на карысьць дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасьці.

Плянуецца, што кантактная група будзе каардынаваць і рэалізоўваць праекты ў рамках розных праграмаў Рады Эўропы, рыхтаваць праекты рэформаў і дэмакратычных пераўтварэньняў для новай Беларусі.

У кантактную групу ўвойдуць прадстаўнікі структур Рады Эўропы, грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычных сіл.

Паводле інфармацыі СМІ, першае паседжаньне групы адкрыюць генэральны сакратар Рады Эўропы Марыя Печыновіч-Бурыч і Сьвятлана Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG