Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія памежнікі не прапусьцілі вагоны з расейскай вайсковай сымболікай, якія рухаліся транзытам у Беларусь


Такія сымбалі пабачылі літоўскія памежнікі на вагонах
Такія сымбалі пабачылі літоўскія памежнікі на вагонах

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы ў 3 і 4 лістапада не прапусьціла пяць вагонаў з расейскай вайсковай сымболікай, якія рухаліся транзытам з Калінінградзкай вобласьці ў Беларусь у складзе грузавых цягнікоў.

Цягнікі ехалі праз памежны пераход «Кібартай». У адным зь іх было тры, а ў другім — два вагоны з сымболікай Паветрана-дэсантных войскаў РФ і надпісам «Ніхто акрамя нас».

Як паведамляе літоўская Памежная служба, вагоны павінны адчапіць і вярнуць у Калінінградзкую вобласьць, толькі пасьля гэтага саставы змогуць прайсьці па тэрыторыі Літвы ў Беларусь.

У паведамленьні гаворыцца, што вагоны былі пустыя.

У ноч з 17 на 18 чэрвеня літоўскія чыгункі перасталі ажыцьцяўляць транзыт шэрагу расейскіх тавараў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу, у Калінінград. Сакратар Рады бясьпекі Расеі прыгразіў Літве мерамі ў адказ на забарону транзыту грузаў у Калінінград.

22 ліпеня Эўракамісія дазволіла транзыт чыгункай расейскіх падсанкцыйных тавараў у Калінінград. У апублікаваным тлумачэньні ЭК сказана, што транзыт забаронены толькі па аўтадарогах, а чыгуначным транспартам — дазволены «пры ажыцьцяўленьні эфэктыўнага кантролю». Пры гэтым транзыт тэхналёгій вайсковага і падвойнага прызначэньня забаронены цалкам.

Пасьля гэтага кампанія грузаперавозак LTG Cargo, якая належыць «Літоўскім чыгункам», аднавіла транзыт падсанкцыйных тавараў паміж Расеяй і Калінінградам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG