Затрымалі супрацоўніка фонду «Вяртаньне» Сяргея Макарэвіча
Пра затрыманьне супрацоўніка дабрачыннага фонду «Вяртаньне» Сяргея Макарэвіча паведаміў у фэйсбуку ягоны сябар і паплечнік, прадпрымальнік і мэцэнат Павал Падкарытаў, уладальнік «Маёнтку Падароск», дзе ў канцы кастрычніка таксама прайшлі затрыманьні, а кіраўніку і фінансаваму дырэктару выставілі абвінавачаньні па крымінальнай справе.
Паводле Паўла Падкарытава, раніцай 4 лістапада дома ў Макарэвіча адбыўся ператрус, а ў другой палове дня ён перастаў выходзіць на сувязь.
Цяпер Сяргей Макарэвіч у ізалятары часовага ўтрыманьня ў Горадні.
У Беларусі +21 новы палітвязень
5 лістапада беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 21 чалавек, пазбаўленых волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), судзьдзяў, зьнявагу дзяржавы і дзяржаўных сымбаляў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаваньняў:
- Валеры Тумілевіч, узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт 368 КК;
- Уладзімер Чмураў, узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт 368 КК;
- Сяргей Ліцкевіч, асуджаны да пазбаўленьня волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, зьдзек з дзяржаўных сымбаляў па арт 368, 369, 370 КК;
- Алег Фалей, узяты пад варту за пратэставыя надпісы па арт. 339 КК і за абразу прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК;
- Алег Дутчык, асуджаны за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» і абразу А. Лукашэнкі па арт 369-1 і 368 КК да 3 гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
- Павел Малітвік, асуджаны за камэнтары ў сацыяльных сетках у дачыненьні да супрацоўнікаў МУС па арт. 369 і 364 да 2 гадоў калёніі;
- Алег Раманчык, асуджаны за распаўсюд улётак с асабістымі дадзенымі пракурора і зьвесткамі пра яго дзейнасьць, удзел у мірнай акцыі пратэсту па арт. 188, ч. 2 арт. 203-1, ч. 1 арт. 342. да 3 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
- Арцём Міхальцоў, асуджаны за абразу службовай асобы па арт. 369 КК да 2 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
- Павел Кульгейка, асуджаны за абразу і распаўсюд дадзеных службовай асобы па арт. 369 КК і 179 КК да 1 года і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
- Дзьмітры Малашанка, асуджаны за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» па арт 369-1 КК да 2 гадоў папраўчай калёніі;
- Ігар Беланожка, асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 КК да аднаго года калёніі;
- Аляксей Іваноў, асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і выказваньне меркаваньня па «справе Зельцара» па арт. 369 і ч. 1 арт. 130 КК да трох гадоў калёніі;
- Валеры Сівук, асуджаны за паклёп і абразу А.Лукашэнкі па арт.188 і ч. 1 арт. 368 КК да 1 года і 6 месяцаў калёніі;
- Уладзімер Шымчук, асуджаны за абразу А. Лукашэнкі і зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў па ч. 1 арт. 368 і арт. 370 КК да 1 года і 6 месяцаў калёніі,
- Алег Крычкоўскі, асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 КК да 1 года калёніі;
- Васіль Дземідовіч, асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады, судзьдзі, А. Лукашэнкі і выказваньня в сацыяльных сетках пра арганізацыю пратэсту да 6 гадоў калёніі;
- Марына Каласкова, асуджаная за абразу службовай асобы па арт. 369 КК да 1 года і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, пакараньне заменена на пазбаўленьне волі;
- Дзяніс Варабей, асуджаны за пашкоджаньне дзяржаўнага сьцяга па арт. 370 КК да 1 года калёніі;
- Іван Верабей, асуджаны за пашкоджаньне дзяржаўнага сьцяга па арт. 370 КК да 1 года калёніі;
- Людміла Самак, асуджаная за абразу А. Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 КК да 1 года калёніі;
- Эдгар Шырко, асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і выказваньне меркаваньня па «справе Зельцара» па арт. 369 і ч. 1 арт. 130 КК да 3 гадоў калёніі.