Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 140 гадоў таму нарадзіўся Якуб Колас


Якуб Колас
Якуб Колас

Падзеі 3 лістапада ў Беларусі, сьвеце і гісторыі

Дата дня

3 лістапада 1882 году нарадзіўся Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.

Гэты дзень у гісторыі

1918 — Польшча абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.

1928 — Турэччына перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт.

1961 — у Менску быў дэмантаваны помнік Ёсіфу Сталіну на цяперашняй Кастрычніцкай плошчы. За два дні да гэтага, паводле рашэньня ХХII зьезду КПСС, у Маскве цела Сталіна вынесьлі з маўзалею.

Помнік Сталіну ў Менску
Помнік Сталіну ў Менску

1970 — марксіст Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.

1972 — адкрыцьцё ў Менску помніка Якубу Коласу да 90-годзьдзя пісьменьніка.

Помнік Якубу Коласу ў Менску. Скульптар Заір Азгур
Помнік Якубу Коласу ў Менску. Скульптар Заір Азгур

1992Біл Клінтан быў абраны прэзыдэнтам ЗША.

2009 — прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу, пасьля чаго дакумэнт уступіў у сілу.

У гэты дзень нарадзіліся

1801 Вінчэнца Бэліні, італьянскі кампазытар

1845Зыгмунт Глёгэр, археоляг, этнограф і гісторык

1880Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледнік беларускай літаратуры, гісторык і перакладнік

1890 Глеб Бонч-Асмалоўскі, беларускі антраполяг і археоляг

1893Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзеяч. З 1957 году жыў у ЗША, дзе выдаваў беларускі рэлігійны часопіс «Siaŭbit».

1914Юліюш Бардах, польскі гісторык дзяржавы і права.

1921Янка Юхнавец, пісьменьнік-эмігрант.

Янка Юхнавец, 1992, Нью Юрк
Янка Юхнавец, 1992, Нью Юрк

1926Валдас Адамкус, прэзыдэнт Літвы (1998–2003 і 2004–2009).

У памяці

1937Максім Бурсевіч, дзеяч «Грамады» (расстраляны НКВД)

1937Павал Валошын, дзеяч «Грамады» і КПЗБ, дэпутат Сойму міжваеннай Польскай Рэспублікі (расстраляны НКВД)

1941 Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст.

1954 Анры Матыс, францускі мастак і скульптар.

1981 Андрэй Грабаў, паэт, аўтар непадцэнзурных тэкстаў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970-х, перасьледаваны спэцслужбамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG