Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менш чым за год дзьве кампаніі зь беларускімі каранямі ўвайшлі ў тройку найбуйнейшых інфармацыйных бізнэсаў Літвы


Лягатып Wargaming
Лягатып Wargaming

Таксама дзьве кампаніі ўвайшлі ў топ-250 падаткаплатнікаў Літвы.

Паводле Дзяржаўнай падатковай інспэкцыі пры Міністэрстве фінансаў Літвы, па выплачаных у гэтым пэрыядзе падатках EPAM sistemos і Wargaming Vilnius саступілі толькі дата-цэнтру амэрыканскай карпарацыі Western Union — Western Union Processing Lithuania, піша Office Life.

У абаротах і, адпаведна, падатковых плацяжах літоўскія дочкі EPAM Systems і Wargaming Group апынуліся наперадзе, напрыклад, такіх кампаній, як IBM Lietuva, першага літоўскага стартапа-адзінарога Vinted і мясцовага падразьдзяленьня амэрыканскай IT-карпарацыі Cognizant Technology Solutions DeBridge LT.

Упершыню сёлета EPAM sistemos і Wargaming Vilnius былі ўключаныя і ў топ-500 найважнейшых падаткаплатнікаў краіны. Па выніках дзевяці месяцаў яны здолелі падняцца ў першую частку спісу: EPAM sistemos з сумай выплат €6,1 млн стала 177-й, Wargaming Vilnius з €5,2 млн — 206-й.

Усяго ў мясцовай IT-індустрыі прадстаўлены больш за тры дзясяткі кампаній зь беларускімі ўласнікамі. Большасьць з іх зарэгістраваліся на працягу апошніх двух гадоў.

У дваццатку найважнейшых у галіне, акрамя Epam sistemos і Wargaming Vilnius, уваходзяць таксама Gurtam і Andersen Soft. Па выніках студзеня — верасьня яны заплацілі ў літоўскі дзяржаўны скарб па €1,8 млн і €1,7 млн адпаведна.

Многія кампаніі, якія працавалі ў Беларусі, пасьля рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі перавялі сваю працу і супрацоўнікаў за мяжой, пераважна ў Польшчу і Літву. Працэс ня скончыўся і сёньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG