Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галівудзкі актор Кевін Спэйсі паўстане перад судом за дамаганьні


Кевін Спэйсі
Кевін Спэйсі

Галівудзкі актор Кевін Спэйсі ў чацьвер паўстане перад судом у Вялікай Брытаніі. Трое брытанцаў абвінавачваюць яго ў сэксуальных дамаганьнях, адзін зь іх — таксама і ў згвалтаваньні.

62-гадоваму Спэйсі ставяцца ў віну чатыры эпізоды дамаганьняў і адзін эпізод сэксу бяз згоды з маладымі людзьмі ў канцы 2000-х.

Каралеўская пракуратура прад’явіла абвінавачаньні Спэйсі ў мінулым месяцы. У чацьвер актор павінен зьявіцца ў суд акругі Вэстмінстэр у Лёндане. Сам Спэйсі ў інтэрвію тэлеканалу ABC заявіў, што не прызнае сваёй віны, і едзе ў Лёндан, каб абараніць сябе.

Кінакарʼера Спэйсі была фактычна разбураная, калі ў 2017 годзе актор Энтані Рэп заявіў, што Спэйсі заляцаўся да яго ў Нью-Ёрку ў 1986 годзе, калі Рэпу было ўсяго чатырнаццаць гадоў. Пасьля гэтага Спэйсі пачалі адмаўляць у ролях у фільмах і сэрыялах, а студыя MRC, якая зьняла з яго ўдзелам сэрыял «Картачны дамок», прымусіла Спэйс выплаціць ёй каля 31 мільёнаў даляраў за маральную шкоду, якую яна пацярпела, зьняўшы ў сваім сэрыяле актора з кепскай рэпутацыяй.

Адзін з актораў, якія здымаліся ў «Картачным дамку», таксама паведаміў аб дамаганьнях Спэйсі, але тады пракуратура Масачусэтсу закрыла справу. Таксама скаргі на дамаганьні паступалі ад актораў і супрацоўнікаў лёнданскага тэатру Old Vic, мастацкім кіраўніком якога Спэйсі працаваў з 2003 па 2015 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG