Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губэрнатар штату Нью-Ёрк абвясьціў пра адстаўку на фоне абвінавачаньняў у дамаганьнях


Губэрнатар амэрыканскага штату Нью-Ёрк Эндру Куома
Губэрнатар амэрыканскага штату Нью-Ёрк Эндру Куома

Губэрнатар амэрыканскага штату Нью-Ёрк Эндру Куома абвясьціў у тэлезвароце, што праз два тыдні падасьць у адстаўку на фоне абвінавачваньня у сэксуальных дамаганьнях. Ён назваў гэта аптымальным выхадам зь цяперашняй сытуацыі.

Як перадае агенцтва Аssociated Press, 63-гадовы дэмакрат запэўніў, што ніколі наўмысна не праяўляў непавагі да жанчын. На яго думку, гэта «палітычна матываваная атака», і спроба яе адбіць прывядзе да таго, што штат будзе трэсьці некалькі месяцаў. Куома заявіў, што ён ня мае права ствараць такую сытуацыю.

«Найлепшае, што я магу зрабіць цяпер, — гэта пайсьці ў адстаўку і даць магчымасьць адміністрацыі кіраваць», — заявіў губэрнатар.

Генэральная пракурорка штату Нью-Ёрк Летыцыя Джэймс 3 жніўня паведаміла аб завяршэньні расьсьледаваньня ў дачыненьні да Куома. Cьледзтва выявіла факты яго сэксуальных дамаганьняў да некалькіх жанчын, у тым ліку супрацоўніц ягонага офісу. Афіцыйна гаворка ідзе пра 11 пацярпелых.

Эн Кларк, якая ўзначальвала расьсьледаваньне разам з былой пракуроркай ЗША Джун Кім, заявіла, што абвінавачаньні маюць розную ступень пацьверджаньня, ёсьць паказаньні сьведак, а таксама тэкставыя паведамленьні. Сьледчыя апыталі 179 чалавек, у тым ліку і самога губэрнатара.

Многія жанчыны заявілі, што асьцерагаюцца адплаты, калі паведамяць аб паводзінах Куома, сказалі сьледчыя. Яны ахарактарызавалі адміністрацыю Куома як «варожае працоўнае месца», «поўнае страху і запалохваньня».

Камэнтуючы інцыдэнт з губэрнатарам Нью-Ёрку, прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Эндру Куома павінен звольніцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG