«Учора, 17 кастрычніка, расейскія атамнікі затрымалі і вывезьлі ў невядомым кірунку начальніка службы інфармацыйных тэхналёгій Запароскай АЭС Алега Касьцюкова і памочніка генэральнага дырэктара станцыі Алега Ашэку», — гаворыцца ў паведамленьні.
На гэты момант аб месцазнаходжаньні і стане супрацоўнікаў станцыі нічога не вядома.
«Енергоатом» зьвярнуўся да генэральнага дырэктара МАГАТЭ Рафаэля Гросі і сусьветнай грамадзкасьці з заклікам «прыкласьці ўсе намаганьні і прыняць усе магчымыя меры для вызваленьня супрацоўнікаў ЗАЭС з палону расейскіх тэрарыстаў і спрыяньня іх вяртаньню на службу».
Першага кастрычніка дзяржаўная кампанія «Енергоатом» паведаміла, што расейскія акупанты затрымалі гендырэктара Запароскай АЭС Ігара Мурашова. Трэцяга кастрычніка пасьля ўмяшаньня дырэктара МАГАТЭ ён быў вызвалены.
4 сакавіка расейскія войскі захапілі ЗАЭС і горад-спадарожнік Энэргадар. Расея адмаўляецца ствараць дэмілітарызаваную зону вакол АЭС. Расейская армія пэрыядычна абстрэльвае атамную станцыю і тэрыторыю каля яе.