Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША: «Беларусь... саступіла свой сувэрэнітэт Расеі»


Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс

У Беларусь працягваюць прыбываць падразьдзяленьні расейскіх вайскоўцаў. Мінабароны Беларусі публікуе фатаграфіі і відэа прыбыцьця расейскіх вайскоўцаў, якіх насельніцтва Беларусі нібыта сустракае «хлебам-сольлю».

«Да таго часу, пакуль рэжым Лукашэнкі працягвае падтрымліваць Крэмль у яго агрэсіі супраць Украіны, мы будзем працягваць прымяняць новыя эканамічныя меры ўзьдзеяньня ня толькі супраць Расеі, але і супраць Беларусі, у прыватнасьці, супраць інстытутаў і эліт», — заявіў у сувязі з гэтым прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс, якога цытуе Голас Амэрыкі.

Прайс заўважыў, што праз палітыку Аляксандра Лукашэнкі «Беларусь даўным-даўно ў значнай ступені саступіла свой сувэрэнітэт Расеі».

Пуцін выкарыстоўвае «тое, што павінна быць сувэрэннай беларускай тэрыторыяй, у якасьці ваеннага пляцдарма», — сказаў Нэд Прайс.

Тое, што Ўкраіна падвяргалася расейскім атакам зь беларускай тэрыторыі, «зьяўляецца сьведчаньнем таго факту, што рэжым Лукашэнкі не клапоціцца пра інтарэсы свайго народа, а Лукашэнка і ягоныя паплечнікі ў глыбіні душы клапоцяцца толькі пра свае ўласныя інтарэсы», заключыў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG