Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сардэчна сустрэлі з хлебам і сольлю». У Беларусь прыбылі расейскія вайскоўцы, якія ўвойдуць у рэгіянальную групоўку войскаў


Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Архіўнае ілюстрацыйнае фота

Першыя эшалёны з расейскімі вайскоўцамі, якія ўваходзяць у склад сумеснай з Расеяй рэгіянальнай групоўкі войскаў, прыбылі ў Беларусь.

Пра гэта паведаміла ў афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства абароны Беларусі. Ведамства таксама апублікавала відэа прыбыцьця расейскіх вайскоўцаў у Беларусь і адзначыла, што іх «сардэчна сустрэлі з хлебам і сольлю».

Мінабароны падкрэсьлівае ў паведамленьні, што рашэньне аб стварэньні рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) «прынята і рэалізуецца выключна ў інтарэсах узмацненьня аховы і абароны дзяржаўнай мяжы Саюзнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі і прадыктавана бесьперапыннай актыўнасьцю ў прымежных з намі раёнах».

10 кастрычніка Лукашэнка паведаміў, што дамовіўся з Уладзімірам Пуціным аб разгортваньні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў «у сувязі з абвастрэньнем на заходніх межах саюзнай дзяржавы». Таксама ён чарговы раз заявіў, што ва Ўкраіне плянуецца нанясеньне ўдараў па тэрыторыі Беларусі — пра гэта Менск нібыта папярэдзілі «па неафіцыйных каналах».

14 жніўня Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўведзены рэжым павышанай тэрарыстычнай небясьпекі, у Беларусі «з улікам існай абстаноўкі» прынятыя контратэрарыстычныя меры.

14 кастрычніка намесьнік начальніка Генштабу Беларусі Віктар Тумар паведаміў, што найбліжэйшымі днямі на тэрыторыю Беларусі пачнуць прыбываць войскі расейскага складніку рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG