Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбліжэйшымі днямі ў Беларусь пачнуць прыбываць расейскія войскі — намесьнік начальніка Генштабу Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка ацаніў цяперашнюю колькасьць беларускага войска ў 70 тысяч чалавек.

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «з улікам існай абстаноўкі» прынятыя контратэрарыстычныя меры, і на заходнім напрамку сумесна з Расеяй пачалі разгортваць рэгіянальную групоўку.

На пытаньне пра колькасны склад гэтай групоўкі Лукашэнка адказаў:

«Нашу армію вы ведаеце — каля 70 тысяч чалавек. Гэта аснова. Ну, я думаю, што 10–15 тысяч ад Расеі патрабаваць зараз ня трэба. Таму што хапае там праблем іншых. Вы ведаеце якіх. Таму вось зараз будзем зыходзіць з гэтага. Мы рыхтуем хлапцоў», — адказаў ён.

14 кастрычніка намесьнік начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі па навуковай рабоце палкоўнік Віктар Тумар паведаміў, што найбліжэйшымі днямі на тэрыторыю Беларусі пачнуць прыбываць войскі расейскага складніка рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі.

«Зь імі будуць праводзіцца плянавыя мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі, накіраваныя на падвышэньне ўзроўню выкананьня задачаў па абароне саюзнай дзяржавы», — адзначыў прадстаўнік Генштабу.

10 кастрычніка Лукашэнка паведаміў, што дамовіўся з Уладзімірам Пуціным аб разгортваньні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў «у сувязі з абвастрэньнем на заходніх межах саюзнай дзяржавы». Таксама ён чарговы раз заявіў, што ва Ўкраіне плянуецца нанясеньне ўдараў па тэрыторыі Беларусі — пра гэта Менск нібыта папярэдзілі «па неафіцыйных каналах».

14 жніўня Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўведзены рэжым павышанай тэрарыстычнай небясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG