Расейскія СМІ пішуць, што на вайну ён пайшоў добраахвотнікам.
Макараву было 44 гады. Ён сам родам з Варонескай вобласьці Расеі. Але напрыканцы 1980-х сям’я Віктара пераехала ў Пастаўскі раён Беларусі, жылі ў вёсцы Ажуны.
«Маці, бацька, а таксама пяцёра дзяцей, Віктар быў ці трэці, ці чацьвёрты. Бацькі працавалі на фэрме, гадавалі быкоў. Калі саўгас разваліўся, то зьехалі назад у Расею», — расказалі нам мясцовыя жыхары. У Ажунах ужо ўсе ведалі пра сьмерць колішняга аднавяскоўца.
Віктар Макараў скончыў школу ў мястэчку Варапаева. Ён меў беларускае грамадзянства, адслужыў у войску ў Наваполацку. У Расеі служыў у спэцназе, ва Ўрупінску ў яго засталіся жонка і дзьве дачкі. У Варапаеве ў Віктара Макарава застаўся толькі пляменьнік, сын старэйшага брата.
Ад пачатку вайны ва Ўкраіне вядома пра сьмерць мінімум 10 ураджэнцаў і грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі.