Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Хрэнін назваў задачы рэгіянальнай групоўкі войскаў, аб разгортваньні якой заявіў Лукашэнка


Віктар Хрэнін
Віктар Хрэнін

Па словах міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна, задачы групоўка мае «выключна абаронныя».

Па словах міністра Віктара Хрэніна, задачы ў групоўкі «выключна абаронныя». Усе захады накіраваныя на «адэкватнае рэагаваньне на дзеяньні паблізу ад межаў».

Зыходзячы з пагроз, можа ажыцьцяўляцца перагрупоўваньне РГВ для прыкрыцьця асобных кірункаў, сказаў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін.

«Сама Рэгіянальная групоўка войскаў — гэта складаны арганізм, які складаецца з мноства частак. Гэта і органы кіраваньня рознага ўзроўню, войскі, сілы, сыстэмы забесьпячэньня.

На працягу часу функцыянаваньня гэтага абароннага кампанэнту Саюзнай дзяржавы адпрацоўваліся розныя варыянты яе разгортваньня і прымяненьня. Адначасовае разгортваньне ўсіх сыстэм у выпадку відавочнай пагрозы альбо паэтапнае разгортваньне ў адпаведнасьці з становішчам», — прыводзіць прэс-служба Мінабароны словы Віктара Хрэніна.

Міністар дадаў, што асобныя дзеяньні рэалізуюцца паэтапна, зыходзячы з абстаноўкі. Яны накіраваныя на «папераджальную гатоўнасьць РГВ да рэагаваньня на наяўнае становішча, якое гарантуе бясьпеку па пэрымэтры межаў Саюзнай дзяржавы».

«Зыходзячы з пагроз, можа ажыцьцяўляцца перагрупоўваньне для прыкрыцьця асобных кірункаў», — растлумачыў Хрэнін.

Ён заявіў, што задачы групоўкі «зьяўляюцца выключна абароннымі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG