Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Беларусі заявіла, што «ў выпадку неабходнасьці» можа выставіць 500 тысяч рэзэрвістаў


Віктар Хрэнін
Віктар Хрэнін

Пры неабходнасьці Міністэрства абароны Беларусі можа выставіць рэсурс у 500 тысяч ваеннаабавязаных, заявіў міністар абароны Віктар Хрэнін, выступаючы на сустрэчы з журналістамі і блогерамі.

Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра падрыхтаваны рэзэрв, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Хрэнін таксама заявіў, што мабілізацыйныя зборы з рэзэрвістамі праводзяцца ў Беларусі на пастаяннай аснове, за апошнія 20 гадоў празь іх прайшлі 130 тысяч чалавек.

Міністар абароны таксама адзначыў, што ў Беларусі няма неабходнасьці ствараць кантрактнае войска, бо колькасьць кантрактнікаў сёньня складае 60%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG