Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь забараніла ўезд аўтаперавозьнікам Эўразьвязу


Праверка фураў, ілюстрацыйнае фота
Праверка фураў, ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўныя СМІ паведамілі, што з 00.00 16 красавіка ўводзіцца забарона на перамяшчэньне праз мытную мяжу Эўразійскага эканамічнага саюзу ў Беларусь аўтатранспартных сродкаў (аўтамабіляў і цягачоў), зарэгістраваных у Эўразьвязе.

Гэта абмежаваньне да 23 красавіка 2022 году не закране транспартных сродкаў, зарэгістраваных у ЭЗ, якія ўехалі на тэрыторыю Беларусі да 16 красавіка сёлета.

Як выключэньне будзе дазволены рух такога транспарту «праз пэўныя пункты пропуску ў спэцыяльна вызначаныя месцы для грузавых апэрацыяў і перачэпліваньня».

Транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў ЭЗ, якія перавозяць паштовыя адпраўленьні і жывёл, таксама будуць ісьці без абмежаваньняў.

У рамках чарговага пакету санкцыяў, уведзенага Эўразьвязам 9 сакавіка супраць Расеі і Беларусі, забароненыя любыя расейскія і беларускія аўтатранспартныя перавозкі тавараў на тэрыторыі ЭЗ, у тым ліку транзытам. Забарона не датычыць шэрагу тавараў, такіх як фармацэўтычныя, мэдычныя, сельскагаспадарчыя і харчовыя, уключаючы пшаніцу, а таксама аўтамабільных перавозак у гуманітарных мэтах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG