Сустрэча пройдзе ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэсавай службы Лукашэнкі «Пул Первого».
Прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў паведаміў, што 7 кастрычніка ва Ўладзіміра Пуціна, якому ў гэты дзень споўніцца 70 гадоў, заплянаваная «нефармальная сустрэча» з кіраўнікамі краінаў СНД.
«Як правіла, пратакол гэтага ніколі не прадугледжвае, часьцяком і падарункі перадаюцца па лініі пратаколаў. Але, зразумела, усё ж такі ўсё адзін аднаго ня першы год і нават не адно дзесяцігодзьдзе ведаюць, таму напэўна чыста па-чалавечы будуць віншаваць зь днём нараджэньня», — цытуе ТАСС прадстаўніка Крамля.
Мерапрыемства пройдзе ў Канстанцінаўскім палацы і, паводле слоў Пяскова, будзе «важным этапам падрыхтоўкі» да афіцыйнага саміту СНД, які адбудзецца на наступным тыдні ў Астане.