Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы адзначаюць Дзень спартовай салідарнасьці. ФОТА, ВІДЭА


Дзень спартовай салідарнасьці ў Кракаве, 2 кастрычніка 2022. Фота: Фэйсбук BSSF
Дзень спартовай салідарнасьці ў Кракаве, 2 кастрычніка 2022. Фота: Фэйсбук BSSF

З ініцыятывы Фонду спартовай салідарнасьці BSSF i SOS BY з 30 верасьня па 2 кастрычніка беларусы па ўсім сьвеце праводзяць Дзень спартовай салідарнасьці.

Мэта яго, паводле ініцыятараў – «нагадаць беларусам пра наш няспынны маратон да Перамогі».

Беларускія дыяспары разам з вольнымі спартоўцамі зладзілі спартовыя сьвяты.

2 кастрычніка беларусы Беластоку на гарадзкім пляжы Даліды, разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі, а таксама вялікі банэр «Свабоду палітвязьням!» Футбаліст Дзьмітры Байдук арганізаваў майстар-кляс для маленькіх футбалістаў.

Беларусы Эстоніі зладзілі паўмаратон з нагоды Дня спартовай салідарнасьці, прабегшы зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па Тарту, а ў Таліне зладзілі роварны заезд.

Беларуская дыяспара Кракава зладзіла забег салідарнасьці і гульню ў дартс. Да іх далучыліся трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі па фэхтаваньні Аляксандр Нікалайчук і беларускі футбаліст Сяргей Міхайлаў. Яны выказалі падтрымку беларускаму футбольнаму трэнэру Васілю Хамутоўскаму, якога затрымалі 30 верасьня.

Беларусы Вільні правялі футбольны матч з нагоды Дня спартовай салідарнасьці, да яго далучылася вольная спартоўка Кацярына Сныціна.


У Гдыні беларусы правялі роварны заезд уздоўж мора.


Спартовыя сьвяты ў розных формах прайшлі таксама ў Варшаве, у гарадах Нямеччыны, Францыі, ЗША, іншых краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG