Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія ААН паведаміла, колькі сэксуальных злачынстваў зафіксавала за час поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне


Маніторынгавая місія ААН апублікавала абноўленыя зьвесткі пра сэксуальныя злачынствы, учыненыя падчас шырокамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны.

«З пачатку ўзброенага нападу Місія зафіксавала згвалтаваньне васьмі жанчын і адной дзяўчынкі, 15 выпадкаў сэксуальнага гвалту як мэтаду катаваньняў ці жорсткага абыходжаньня з мужчынамі, 11 выпадкаў прымусу да публічнага распрананьня як мужчын, так і жанчын, якія лічыліся „правапарушальнікамі“, і 8 выпадкаў іншых формаў сэксуальнага гвалту, такіх як прымусовае агаленьне, непажаданыя сэксуальныя дакрананьні, сэксуальныя дамаганьні і пагрозы сэксуальнага гвалту», — гаворыцца ў справаздачы Місіі ААН.

Як сьцьвярджаюць у арганізацыі, 30 такіх выпадкаў былі зьдзейсьненыя Ўзброенымі сіламі Расейскай Фэдэрацыі, 2 — Узброенымі сіламі або праваахоўнымі органамі Ўкраіны, 11 выпадкаў — цывільнымі асобамі або ўдзельнікамі падразьдзяленьняў тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны.

«Мы занепакоеныя тым, што звужэньне грамадзянскай прасторы і вельмі абмежавальнае асяродзьдзе ў раёнах, акупаваных Расейскай Фэдэрацыяй, перашкаджаюць людзям паведамляць аб парушэньнях правоў чалавека, якія яны зазналі або сьведкамі якіх сталі», — заявіла кіраўніца місіі Матыльда Богнэр.

Справаздача ААН ахоплівае пэрыяд з 24 лютага да 25 верасьня 2022 году.

Пацьвердзіць дадзеныя місіі зь іншых крыніц ва ўмовах вайны няма магчымасьці. Інфармацыі ад праваахоўных органаў Украіны пра агучаныя ААН дадзеныя адносна ўкраінскага боку няма.

Расея дачыненьне сваіх войскаў да злачынстваў супраць цывільных асобаў ва Ўкраіне, нягледзячы на шматлікія сьведчаньні, не прызнае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG