Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 вайскоўцаў з 5 краінаў вызвалілі з расейскага палону пры пасярэдніцтве Саудаўскай Арабіі


Мухамад бін Сальман
Мухамад бін Сальман

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Саудаўскай Арабіі.

У ліку вызваленых — пяць грамадзянаў Вялікай Брытаніі, два амэрыканцы, мараканец, швэд і харват, піша Reuters. Самалёт з былымі палоннымі ўжо прызямліўся ў Саудаўскай Арабіі, паведамляе МЗС каралеўства.

Паведамляецца, што сярод высваленых ёсьць брытанец Эйдэн Асьлін, якога ў так званай «ДНР» асудзілі на сьмяротнае пакараньне.

У заяве міністэрства гаворыцца, што Эр-Рыяд выказвае ўдзячнасьць Расеі і Ўкраіне за рэакцыю на намаганьні прынца Мухамада бін Сальмана ў вызваленьні ваеннапалонных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG