Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў 18 верасьня: палітзьняволеную пэнсіянэрку Эму Сьцепулёнак адправілі пад хатні арышт


Эма Сьцепулёнак
Эма Сьцепулёнак

У Беларусі на тыдні дасягнута антырэкордная лічба ў 1337 палітвязьняў. Пад канец тыдня колькасьць крыху ўпала — да 1335 чалавек.

Эма Сьцепулёнак пад хатнім арыштам

Палітзьняволенай Эме Сьцепулёнак зьмянілі меру стрыманьня — цяпер яна дома, але застаецца палітзьняволенай, паведаміла ініцыятыва dissidentby.

68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры зь Мёраў Эма Сьцепулёнак за кратамі ўтрымлівалася амаль год. Яе затрымалі 29 верасьня 2021 году за камэнтар у сацсетках у «справе Зельцара». Ёй выставілі абвінавачваньне паводле артыкулаў 369 і 130 Крымінальнага кодэксу.

Жанчына ня мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі. За час у зьняволеньні ў яе пагоршылася здароўе і сапсаваўся зрок. На гэтым тыдні жанчыне зьмянілі меру стрыманьня і перавялі на хатні арышт. Цяпер Сьцепулёнак дома, але абвінавачаньні не зьнялі, таму Эма застаецца палітзьняволенай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG