Як паведамілі ў Пэнтагоне, у склад новага пакета ўзбраеньняў уключаны:
- Дадатковыя боепрыпасы для высокамабільных артылерыйскіх ракетных сыстэм HIMARS;
- 36000 артылерыйскіх снарадаў калібру 105 мм;
- 1000 высокадакладных артылерыйскіх снарадаў калібру 155 мм;
- Чатыры супрацьартылерыйскія радары;
- Чатыры грузавікі і восем прычэпаў для перавозкі цяжкай тэхнікі;
- Сродак супрацьдзеяньня бесьпілётным паветраным сыстэмам
- Абсталяваньне для выяўленьня мін;
- Супрацьпяхотныя боепрыпасы Claymore;
- Падрыўныя сродкі;
- Стралковая зброя і боепрыпасы;
- Прыборы начнога бачаньня, зімовае абмундзіраваньне і іншы палявы рыштунак.
З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну Вашынгтон накіраваў Кіеву дапамогу ў сфэры бясьпекі на суму каля 15,1 млрд даляраў.