Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі: Расея страціла 25 тысячаў салдатаў забітымі


Міністар абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес
Міністар абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес

Міністар абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес заявіў у панядзелак, што страты расейскага войска падчас украінскай кампаніі дасягаюць 25 тысячаў чалавек забітымі.

Паводле яго, агульныя страты — уключаючы параненых, палонных і дэзэртыраў, — з пачатку ваеннага ўварваньня могуць быць роўнымі прыблізна 80 тысячам.

Уолес таксама лічыць, што ні адна са стратэгічных мэтаў, якія першапачаткова ставіла перад сабой расейскае камандаваньне, не была дасягнутая за паўгода вайны.

У сваім выступе перад Палатай абшчынаў брытанскага парлямэнту Уолес паведаміў, што ўзброеныя сілы Ўкраіны дасягаюць посьпехаў, хоць ім даводзіцца весьці цяжкія баі. Ён заявіў, што Вялікая Брытанія рыхтуе новы пакет ваеннай дапамогі Ўкраіне на 2.3 мільярды фунтаў стэрлінгаў.

Да сёньняшняга дня, па словах Уолеса, Вялікая Брытанія навучыла ўжо 4700 украінскіх ваенных абыходжаньню з сучаснай тэхнікай, якую яна перадае ўкраінскай арміі.

  • Расея і Ўкраіна не раскрываюць свае страты ў вайне. У канцы ліпеня дырэктар ЦРУ Уільям Бэрнс ацаніў расейскія страты ў 15 тысячаў забітымі і каля 45 тысячаў параненымі. Паводле ацэнкі Бэрнса, страты ўкраінскай арміі былі, як мяркуецца, крыху ніжэйшыя за расейскія.
  • Украінская армія заяўляе пра 48 тысяч забітых расейскіх вайскоўцаў. Расейскае міністэрства абароны сваю зводку аб меркаваных стратах украінскага боку абнаўляе нерэгулярна.
  • Бакі ваенных канфліктаў звычайна схільныя перабольшваць страты праціўніка і прымяншаць свае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG