Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітвязьняў і правесьці новыя выбары


Майкл Карпэнтэр
Майкл Карпэнтэр

Выступаючы 15 верасьня на паседжаньні Рады АБСЭ, амбасадар ЗША ў АБСЭ Майкл Карпэнтэр заявіў, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году не былі «ні свабоднымі, ні справядлівымі», і што рэжым сыстэматычна парушаў правы чалавека і асноўныя свабоды беларусаў і злоўжываў імі.

Спасылаючыся на даклад аб гэтых выбарах, Карпэнтэр адзначыў:

«У жахлівым разьдзеле дакладу, прысьвечаным катаваньням, падрабязна апісваюцца жорсткія зьдзекі з затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту, незалежных журналістаў, актывістаў грамадзянскай супольнасьці, выпадковых сьведак і простых беларусаў», — цытуе Карпэнтэра «Голас Амэрыкі».

Майкл Карпэнтэр адзначыў, што парушэньні правоў чалавека працягваюцца і што рэжым Лукашэнкі працягвае ўжываць жорсткую тактыку ўціску іншадумства.

Ён заклікаў неадкладна спыніць любы гвалт, у прыватнасьці катаваньні і жорсткае абыходжаньне ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў і апанэнтаў беларускага рэжыму, а таксама безумоўна вызваліць усіх зьняволеных, якія ўтрымліваюцца пад вартай з палітычных прычын, у тым ліку ўсіх, хто быў арыштаваны ў сувязі з пратэстамі супраць прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году.

Карпэнтэр таксама заявіў пра неабходнасьць арганізаваць у Беларусі новыя свабодныя прэзыдэнцкія выбары, заснаваныя на міжнародных стандартах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG