Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьне ў Менску дыпляматкі ЭЗ будзе мець вельмі цяжкія наступствы — прадстаўнік Эўразьвязу


Пэтэр Стана, прэсавы сакратар ЭЗ у зьнешнепалітычных пытаньнях
Пэтэр Стана, прэсавы сакратар ЭЗ у зьнешнепалітычных пытаньнях

Затрыманьне ў Менску дыпляматкі ЭЗ Эвэліны Шульц будзе мець вельмі цяжкія наступствы, сказаў у інтэрвію DW Пэтэр Стана, прэсавы сакратар Эўразьвязу ў зьнешнепалітычных пытаньнях.

Паводле яго, тое, што адбылося, добра паказвае сутнасьць беларускага рэжыму. З аднаго боку, гавораць пра амністыю, з другога — праходзяць палітычныя працэсы за зачыненымі дзьвярыма. «А затым яны адважваюцца на недапушчальны і вельмі небясьпечны крок па затрыманьні дыпляматкі», — заявіў Стана. Ён паведаміў, што гэта выклікала жорсткую рэакцыю з боку ЭЗ, кіраўніцу беларускай дыпмісіі ў Брусэлі выклікалі для тлумачэньняў.

Стана заўважыў, што гэта ўжо другі выпадак затрыманьня эўрапейскага дыплямата. «Мы прымем меры, каб паказаць, што не зьбіраемся мірыцца з падобнымі рэчамі. Інцыдэнт будзе мець вельмі цяжкія наступствы. Мы дакладна далі зразумець, што падобнае непрымальна і больш не павінна паўтарацца», — заявіў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG