Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ апублікавала справаздачу па выніках місіі на Запароскую АЭС


Інспэктары МАГАТЭ на Запароскай АЭС
Інспэктары МАГАТЭ на Запароскай АЭС

Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі апублікавала справаздачу аб сытуацыі на акупаванай расейскімі вайскоўцамі Запароскай атамнай электрастанцыі.

Па выніках праверкі, якая адбылася на мінулым тыдні, інспэктары зафіксавалі некалькі пашкоджаньняў — у тым ліку сховішча адпрацаванага і сьвежага ядзернага паліва.

Акрамя гэтага, пашкоджаныя, паводле справаздачы МАГАТЭ, цыстэрна са змазачным маслам для турбін; комплекс паблізу будынку, дзе знаходзяцца рэактары; навучальны корпус; будынак, дзе разьмешчана аварыйная сыстэма для фізычнай абароны станцыі; а таксама кантэйнэр, у якім разьмешчана сыстэма маніторынгу ўзроўню радыяцыі.

У дакумэнце гаворыцца, што неабходна ўстанавіць вакол станцыі «зону бясьпекі». МАГАТЭ выказала гатоўнасьць неадкладна дапамагчы ў гэтым. Агенцтва заклікае спыніць абстрэлы ЗАЭС, бо гэта можа прывесьці да «ядзернага інцыдэнту».

Інспэктары МАГАТЭ прыехалі на Запароскую АЭС 1 верасьня і правялі там амаль чатыры гадзіны. Шасьцёра чальцоў місіі засталіся на станцыі да канца тыдня, двое будуць знаходзіцца там на пастаяннай аснове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG