Ён пракамэнтаваў парталу tochka.by, што адбылося.
Раман, па яго словах, быў галодны: учора не пасьпеў павячэраць, а раніцай позна прачнуўся і не пасьнедаў.
«Пад канец трансьляцыі адчуваньні ў жываце былі зусім ня добрыя. Я напісаў свайму куратару „Ратуйце“ ў мэсэнджар, але ён не адрэагаваў. Тады я і напісаў у нататніку», — патлумачыў Раман.
Якраз у гэты момант, па ягоных словах, студэнт, які сядзеў наперадзе, пачаў задаваць пытаньне, і камэра пачала здымаць.
«Калі прыгледзецца, дык у канцы відаць, як я перадаю запіску свайму куратару, які сядзеў наперадзе мяне», — дадае Раман.
Ён сказаў, што цяпер перажывае і ня хоча, каб гэты выпадак нэгатыўна адбіўся на ягонай студэнцкай будучыні, паколькі паступленьне было няпростым.