Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік рады дырэктараў «Лукойлу» загінуў, выпаўшы з акна лякарні


Уладзімір Пуцін і Равіль Маганаў
Уладзімір Пуцін і Равіль Маганаў

Старшыня рады дырэктараў нафтавай кампаніі «Лукойл» Равіль Маганаў загінуў, выпаўшы з акна Цэнтральнай клінічнай лякарні (ЦКБ) у Маскве.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на неназваную крыніцу. У ЦКБ пацьвердзілі сьмерць Маганава выданьню РБК, не ўдакладніўшы, што менавіта адбылося.

Паводле зьвестак у СМІ, 67-гадовы топ-мэнэджар кампаніі праходзіў лячэньне ў аддзяленьні на шостым паверсе.

Равіль Маганаў уваходзіў у склад рады дырэктараў «Лукойлу» з 1993 году. З 2006 году ён займаў пасаду першага выканаўчага віцэ-прэзыдэнта кампаніі, а ў 2020 узначаліў раду дырэктараў. Маганаў таксама зьяўляецца аўтарам назвы кампаніі.

Гэта ня першая сьмерць расейскага топ-мэнэджара сёлета.

  • 19 красавіка 55-гадовага мільянэра Сяргея Пратасеню знайшлі павешаным на арандаванай элітнай віле ў Гішпаніі. Побач зь ім ляжалі яго жонка і 18-гадовая дачка, якія памерлі ад нажавых раненьняў. Пратасеня раней працаваў у кампаніі «Новатек», адным з найбуйнейшых расейскіх вытворцаў прыроднага газу.
  • 18 красавіка знайшлі мёртвым Уладзіслава Аваева ў яго маскоўскай кватэры разам з жонкай і 13-гадовай дачкой. 51-гадовы мільянэр быў былым віцэ-прэзыдэнтам «Газпромбанку».
  • Пра сьмерць мільярдэра Васіля Мельнікава стала вядома 23 сакавіка. Мельнікава знайшлі ў яго кватэры ў Ніжнім Ноўгарадзе: алігарх, як, яго жонка і двое сыноў, узростам 10 і 4 гадоў, былі зарэзаныя нажом.
  • 25 лютага знайшлі павешаным Аляксандра Цюлякова ў гаражы яго кватэры пад Санкт-Пецярбургам. 61-гадовы Цюлякоў быў адным з топ-мэнэджараў «Газпрому».
  • Яшчэ аднаго з топ-мэнэджараў «Газпрому», Леаніда Шульмана, знайшлі мёртвым у вясковым катэджы ў Ленінградзкай вобласьці ў студзені.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG