Дата дня
19 жніўня 1991 году ў Маскве адбылася спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўнікі (так званы ГКЧП) адхілілі ад улады прэзыдэнта Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча.
У Менску дэпутаты Апазыцыі БНФ прынялі заяву з асуджэньнем путчу, патрабаваньнем скліканьня нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету. Увечары на плошчы перад Домам ураду Беларускі Народны Фронт правёў мітынг пратэсту.
У гэты дзень два гады таму
- Лукашэнка на пасяджэньні Савету бясьпекі распарадзіўся, сярод іншага, узмацніць ахову мяжы па ўсім пэрымэтры, сачыць за перамяшчэньнем войскаў NATO на тэрыторыі Польшчы і Літвы, спыніць «беспарадкі ў Менску», выкрыць «каналы фінансаваньня» пратэстаў і гарантаваць функцыянаваньне прадпрыемстваў.
- Сьвятлана Ціханоўская ў відэазвароце заклікала эўрапейскіх лідэраў не прызнаваць выбараў у Беларусі.
- Некалькі тысяч чалавек пратэставалі на плошчы Незалежнасьці ў Менску супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.
- ААТ «Беларуськалій», у штаце якога каля 15 тысяч супрацоўнікаў, — адзінае буйное прадпрыемства Беларусі, дзе спынілі вытворчасьць.
Таксама ў гэты дзень
1562 — пад Невелем аддзел войскаў ВКЛ на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам Рудым разьбіў маскоўскае войска на чале з Андрэем Курбскім.
1587 — Жыгімонт Ваза стаў вялікім князем літоўскім. Перад гэтым яго прагналі са швэдзкага пасаду тамтэйшыя пратэстанты. У беларускую гісторыю Жыгімонт Ваза ўвайшоў тым, што садзейнічаў Берасьцейскай царкоўнай уніі і адваяваў у Расеі Смаленшчыну.
1888 — у Бэльгіі прайшоў першы ў сьвеце конкурс прыгажосьці.
1925 — у Вільні пачалося выданьне газэты «Жыцьцё Беларуса».
1989 — прэзыдэнт Польшчы Войцех Ярузэльскі прызначыў прэмʼер-міністрам сябра «Салідарнасьці» Тадэвуша Мазавецкага.
У гэты дзень нарадзіліся
1831 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1883 — Габрыэль «Како» Шанэль, француская куцюр’е і заканадаўца моды.
1893 — Баляслаў Слосканс, каталіцкі біскуп, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа.
1896 — Жан Піяжэ, швэйцарскі псыхоляг.
1912 — Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.
У памяці
1662 — памёр Блез Паскаль, францускі навуковец.
1819 — памёр Джэймс Ват, шатляндзкі інжынэр, вынаходнік-мэханік.
1929 — памёр Сяргей Дзягілеў, расейскі мастацкі і тэатральны дзеяч.
1936 — памёр Фэдэрыка Гарсія Лорка, гішпанскі паэт і драматург.
1977 — памёр Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.
2004 — Купрэеў Мікола, пісьменьнік.
2017 — Фурс Алеся, удзельніца паваеннага антысавецкага Супраціву, зьняволеная ГУЛАГу, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980 — пач. ХХІ ст.