Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту, адзначаючы, што рашэньне пайсьці ў Беларусь і зьвярнуцца па абарону мужчына прыняў «праз асьцярогі за ўласнае жыцьцё і здароўе».
«Грамадзяніна Польшчы прапусьцілі праз мяжу і рэкамэндавалі зьвярнуцца ў органы МУС па атрыманьне адпаведнага статусу», — дадала прэс-служба Памежнага камітэту.
- Раней, у сьнежні 2021 году, падчас міграцыйнага крызісу на мяжы з ЭЗ у Беларусь трапіў польскі вайсковец Эміль Чэчка. Беларуская прапаганда актыўна выкарыстоўвала Чэчку ў сваіх мэтах: ён даваў інтэрвію, расказваючы пра масавыя забойствы мігрантаў і валянтэраў польскімі вайскоўцамі, пра тое, што і сам расстрэльваў мігрантаў. У сакавіку 2022 году стала вядома, што Чачку знайшлі ў Менску павешаным. Яго пахавалі ў Беларусі.
- 8 чэрвеня ў Беларусь прыехаў Марцін Мікалаек і на наступны дзень даў дзяржаўнаму тэлеканалу інтэрвію, у якім абвінаваціў Польшчу ў русафобіі і задушэньні свабоды слова. Мікалаек папрасіў у Беларусі палітычны прытулак, сьцьвярджаючы, што ў Беларусі свабода слова якраз ёсьць, а на радзіме яму пагражае турма за падтрымку «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі».