Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка надаў беларускае грамадзянства 401 іншаземцу, большасьць зь іх — украінцы


Аляксандар Лукашэнка 15 жніўня падпісаў указ аб наданьні беларускага грамадзянства чарговай групе іншаземцаў.

Згодна з паведамленьнем прэс-службы МУС Беларусі, беларускія пашпарты атрымае 401 чалавек. «Сярод іх 341 ураджэнец Украіны, а таксама выхадцы з краін СНД, Сырыі, Ірану, Афганістану, Турэччыны і іншых дзяржаў», — паведамілі ў дэпартамэнце грамадзянства і міграцыі МУС.

Са жніўня мінулага году грамадзянамі Беларусі сталі 5657 чалавек: 3030 зь іх — паводле ўказаў Лукашэнкі, 2627 — рашэньнямі органаў унутраных спраў.

Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту, з пачатку расейска-ўкраінскай вайны ў Беларусь прыбылі 45 837 грамадзян Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG