Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў указ аб спрошчанай выдачы расейскага грамадзянства грамадзянам Украіны


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Пуцін спрасьціў атрыманьне расейскага грамадзянства для грамадзян Украіны. Указ апублікаваны 11 ліпеня.

Раней спрошчаны парадак дзейнічаў для жыхароў тэрыторый Данецкай і Луганскай абласьцей, падкантрольных прарасейскім сэпаратыстам, і часткова занятых расейскімі войскамі Херсонскай і Запароскай абласьцей.

У новай фармулёўцы дакумэнт прадугледжвае, што грамадзяне Ўкраіны, прызнаных Расеяй сэпаратысцкіх рэспублік на ўсходзе Ўкраіны, а таксама асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць ва Ўкраіне, могуць зьвярнуцца з заявамі аб прыёме ў грамадзянства Расеі ў спрошчаным парадку.

Раней прарасейскія крыніцы паведамлялі, што на тэрыторыях Херсонскай і Запароскай абласьцей пачалі працаваць пункты выдачы расейскага грамадзянства. Колькі ўкраінскіх грамадзян зьвярнулася па пашпарты, не паведамлялася. На фатаграфіях, якія публікуюцца ў прапагандысцкіх каналах, у чэргах на падачу дакумэнтаў звычайна стаялі па некалькі чалавек. У Луганскай і Данецкай абласьцях з 2019 году расейскія пашпарты атрымалі некалькі соцень тысяч чалавек.

У занятых расейскімі войскамі раёнах былі сфармаваныя падкантрольныя Расеі адміністрацыі, кіраўнікі якіх сталі сьцьвярджаць, што Херсонская і Запароская вобласьці павінны быць прынятыя ў склад Расеі. Паведамлялася, што падрыхтоўка не прадугледжаных украінскім заканадаўствам рэгіянальных рэфэрэндумаў аб гэтым ужо вядзецца. Па стане на 11 ліпеня расейскія войскі займаюць таксама частку Харкаўскай і Мікалаеўскай абласьцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG