Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн: ЗША гатовыя весьці новыя перамовы з Расеяй аб кантролі над ядзернай зброяй


Джо Байдэн
Джо Байдэн

На гэтым тыдні пройдзе 10-я Канфэрэнцыя па разглядзе дзеяньня Дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі (ДНЯЗ).

Напярэдадні канфэрэнцыі прэзыдэнт Джо Байдэн зноў пацьвердзіў абавязаньне ЗША адказна кіраваць сваім ядзерным арсэналам і працягваць працу дзеля дасягненьня канчатковай мэты — сьвету бязь ядзернай зброі.

«Ядзерная вайна ня можа быць выйграная і ніколі не павінная весьціся, і менавіта таму мая адміністрацыя аддае прыярытэтную ўвагу зьніжэньню ролі ядзернай зброі ў нашай стратэгіі нацыянальнай бясьпекі», — гаворыцца ў заяве прэзыдэнта Джо Байдэна, якую ў панядзелак апублікаваў Белы дом.

«ДНЯЗ заўсёды абапіралася на значныя, узаемныя абмежаваньні ўзбраеньняў паміж Злучанымі Штатамі і Расейскай Фэдэрацыяй, — падкрэсьліў Байдэн. — Нават у разгар халоднай вайны ЗША і Савецкі Саюз маглі працаваць разам, каб падтрымліваць нашу агульную адказнасьць за забесьпячэньне стратэгічнай стабільнасьці».

Байдэн заявіў, што ягоная адміністрацыя гатовая да апэратыўнага правядзеньня перамоваў пра новую структуру кантролю над узбраеньнямі, якая заменіць дамову аб стратэгічных наступальных узбраеньнях, калі ў 2026 годзе тэрмін дзеяньня гэтай апошняй скончыцца.

«Але для вядзеньня перамоваў неабходны партнэр, які дзейнічае ў духу добрай волі, — заявіў Байдэн. — А жорсткая і несправакаваная агрэсія Расеі ва Ўкраіне разбурыла мір у Эўропе, становіць напад на фундамэнтальныя прынцыпы міжнароднага парадку. У гэтым кантэксьце Расея павінна прадэманстраваць, што яна гатовая аднавіць працу па кантролі над ядзернымі ўзбраеньнямі з ЗША».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG