Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы назьбіралі грошы на ​​Bayraktar для Ўзброеных сілаў Украіны


Літоўскі Bayraktar. Ілюстрацыйнае фота
Літоўскі Bayraktar. Ілюстрацыйнае фота

У Польшчы ў нядзелю сабралі 22,7 мільёна злотых ($ 4.8 млн.) на бесьпілётнік Bayraktar для Ўкраіны. Пра гэта ў Facebook паведаміў польскі журналіст Славамір Серакоўскі, які ініцыяваў збор сродкаў на бесьпілётнік.

Збор на краўдфандынгавай плятформе Zrzutka.pl стартаваў 28 чэрвеня, сродкі ахвяравалі больш за 200 тысяч чалавек, у тым ліку палітыкі і вядомыя людзі з розных краінаў. Так, свой унёсак зрабілі кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка, прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце, украінская сьпявачка Джамала, рэжысэры Агнешка Холанд і Павел Лазінскі.

«Купім Байрактар для ўкраінцаў! Літоўцы імгненна сабралі сродкі, і кампанія, якая вырабляе Bayraktari, вырашыла бясплатна перадаць бесьпілётнік Украіне, а сабраныя грошы пералічыць на дапамогу насельніцтву... Цяпер наша чарга. Купім польскі Bayraktar. Грошай трэба шмат, але збор ідзе выдатна! Калі менш зьбярэм, то праз Нацбанк Украіны ўсё перададзім Узброеным сілам. Мы зробім тое ж самае з розьніцай у сродках, калі зьбярэм больш. Зробім!», — гаворыцца ў апісаньні збору.

У красавіку Літва ініцыявала кампанію па зборы сродкаў на набыцьцё бесьпілётніка для Ўкраіны. Тады за тры дні ўдалося сабраць 5 мільёнаў эўра на Bayraktar. Але кіраўніцтва кампаніі-вытворцы заявіла, што іх настолькі ўразіла акцыя, што яны вырашылі падарыць дрон.

Таксама ў чэрвені ва Ўкраіне фонд Сяргея Прытулы абвясьціў збор сродкаў на тры бесьпілётніка. Але фонд Прытулы сабраў 600 мільёнаў — гэтых сродкаў хопіць на куплю чатырох дронаў. Кампанія BAYKAR заявіла, што таксама бясплатна перадасьць Украіне тры бесьпілётнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG