Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы пішуць Макрону і Шольцу лісты з маркай з выявай Bayraktar


Турэцкі БПЛА Bayraktar TB2
Турэцкі БПЛА Bayraktar TB2

Пошта Літвы выдала адмысловую марку з выявай баявога беспілётнага лятальнага апарата турэцкай вытворчасьці «Байрактар».

Марка прысьвечаная праведзенай у Літве акцыі, падчас якой за тры дні жыхары краіны сабралі 5 мільёнаў эўра, неабходных для куплі «Байрактара», каб перадаць яго ўкраінскаму войску.

Пошта Літвы заклікала жыхароў краіны дасылаць лісты з новай маркай эўрапейскім лідэрам — у прыватнасьці, прэзыдэнту Францыі Эманюэлю Макрону і канцлеру Нямеччыны Оляфу Шольцу, якіх у краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы часта крытыкуюць за іх нібыта мяккую і прымірэнчую пазыцыю ў дачыненьні да Крамля.

Ініцыятар акцыі, літоўскі журналіст Андрус Тапінас ужо накіраваў свае лісты да Макрона і Шольца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG