Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін шантажуе Эўропу, каб тая запусьціла «Паўночны паток – 2»


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Пастаўкі газу ў Эўропу праз газаправод «Паўночны паток» могуць быць скарочаныя ўжо ў ліпені, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Кампэнсаваць гэта ён прапанаваў запускам газаправоду «Паўночны паток – 2» (праект быў спынены з прычыны ўварваньня Расеі ва Ўкраіну).

Паводле Пуціна, на наступным тыдні расейскі газавы манапаліст «Газпром» адправіць на рамонт агрэгат, які перапампоўвае газ, пасьля чаго магутнасьць «Паўночнага патоку» зьнізіцца да 30 мільёнаў кубамэтраў за дзень. Гэта 1/5 ад яго праектнай магутнасьці. Расейскі прэзыдэнт заявіў, што пастаўкі можна будзе ўтрымліваць на большым узроўні, калі Нямеччына перадасьць Расеі турбіну, якая затрымлівалася Канадай з прычыны санкцый.

Пры гэтым у некаторыя пэрыяды трубаправод перапампоўваў больш газу, чым праектная магутнасьць. Пасьля пачатку вайны «Газпром» скараціў аб'ём прапампоўваньня праз газаправод спачатку да 100 мільёнаў кубамэтраў са 167, а потым — да 67 мільёнаў кубамэтраў. Пасьля гэтага ён быў спынены на рамонт, прапампоўванне газу павінна аднавіцца 21 ліпеня.

Пуцін прапанаваў кампэнсаваць пастаўкі з дапамогай газаправоду «Паўночны паток – 2». Праект быў спынены перад запускам праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну. «ПП-2» не сэртыфікаваны нямецкімі ўладамі. Супраць узнаўленьня праекту выступаюць і кіроўныя партыі Нямеччыны і большасьць апазыцыі, расказвала ў пачатку ліпеня DW.

  • Эканоміка найбуйнейшай краіны Эўразьвязу Нямеччыны і яшчэ некалькіх краін ЭЗ у значнай ступені залежыць ад паставак газу з Расеі. Нямецкія палітыкі абвінавачваюць Маскву ў тым, што Крэмль выкарыстоўвае пастаўкі ў якасьці зброі для ціску на эўрапейскія краіны.
  • Расейскія пастаўкі забясьпечвалі прыблізна да 40% газу ЭЗ, яго складана замяніць у кароткатэрміновай пэрспэктыве. Нямецкая прамысловасьць папярэджвае, што дэфіцыт паліва, які набліжаецца, прывядзе да рэцэсіі.
  • Краіны ЭЗ шукаюць спосабы кампэнсаваць пастаўкі — як за кошт куплі газу ў іншых пастаўшчыкоў, так і за кошт пошуку альтэрнатыўных крыніц паліва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG