Як сьведчаць дадзеныя Bloomberg, эўра апусьцілася да 1,0015 даляра.
Да 2022 году эўра цэлых 19 гадоў было даражэйшым за даляр, але ў 2022 годзе курсы сталі амаль парытэтнымі.
Зьніжэньне эўра зьвязваецца зь некалькімі фактарамі, у тым ліку з асьцярогамі рэцэсіі ў эўразоне праз праблемы з пастаўкамі энэргарэсурсаў і інфляцыі. А Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША падвышае стаўкі, што падвышае і прывабнасьць даляру.