Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Для „палітычных“ у ізалятары асаблівыя ўмовы». Журналіст Павал Дайлід выйшаў на волю пасьля 72 гадзін за кратамі


Павал Дайлід
Павал Дайлід

Паўла Дайліда затрымалі ў Івацэвічах 7 ліпеня, як ён сам расказаў Свабодзе, за апублікаваны ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» фатаздымак зь бел-чырвона-белым сьцягам, што сілавікі расцанілі як «пікетаваньне». Па словах журналіста, у суд ягоную справу пакуль не дастаўлялі.

Пасьля свайго выхаду на волю Дайлід расказаў, што для «палітычных» зьняволеных у ІЧУ стваралі нечалавечыя ўмовы ўтрыманьня, таму журналіст зьбіраецца ў хуткім часе напісаць скаргу ў пракуратуру.

«Для нас, „палітычных“, стварылі „асаблівыя ўмовы“ ў ізалятары Івацэвіцкага РАУС — не выдавалі матрацаў, сродкаў асабістай гігіены, не прыносілі прыкурыць раз на гадзіну, як у іншыя камэры. Яркае сьвятло ў нашай камэры гарэла ўсю ноч. Уначы два разы будзілі палітычных. З камэры выводзілі толькі ў кайданках.

Пры гэтым з намі быў крымінальнік, які ўжо асуджаны на 8 гадоў, але яшчэ ў нейкай справе ў ІЧУ трымаюць. То ў яго быў і матрац, і кайданкі яму не накідалі пры выхадзе на ранішні агляд».

Павал Дайлід — незалежны журналіст. Ён супрацоўнічаў з рознымі недзяржаўнымі выданьнямі, неаднаразова трапляў пад рэпрэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG