Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 8 ліпеня: у Івацэвічах затрымалі журналіста Дайліда; актывісту Булаўскаму прысудзілі 30 дзён арышту

абноўлена

Павал Дайлід
Павал Дайлід

Перасьлед беларусаў з палітычных матываў працягваецца. Пад ударам застаецца і незалежная журналістыка.

У Івацэвічах затрымалі журналіста Паўла Дайліда

Вядома, што Павал пасьпеў паведаміць калегам, што да яго ў кватэру ў Івацэвічах прыехалі супрацоўнікі міліцыі і выклікалі ў мясцовы РАУС для разбору. Пасьля гэтага журналіста затрымалі, піша БАЖ.

Паводле папярэдніх зьвестак, падставай для затрыманьня нібыта стаў фатаздымак Паўла Дайліда зь бел-чырвона-белым сьцягам, зроблены ў ліпені 2020 году падчас дазволенага пікету ў падтрымку кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай і разьмешчаны ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

Праз пэўны час стала вядома, што на журналіста завялі адміністрацыйную справу. Сёньня мусіць прайсьці суд.

Раней Павал Дайлід супрацоўнічаў з рознымі недзяржаўнымі выданьнямі, неаднаразова трапляў пад рэпрэсіі.

Арганізатара канцэртаў Уладзіміра Булаўскага арыштавалі на 30 содняў

Як стала вядома «Віцебскай Вясьне», у судзе Чыгуначнага раёну Віцебску 7 ліпеня грамадзкага дзеяча Ўладзімера Булаўскага асудзілі паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП (несакцыянаванае пікетаваньне). На судовы працэс над Уладзімерам не змаглі трапіць сябры, бо да апошняга моманту не было вядома, калі адбудзецца суд. Таму вядомы толькі вынік — 30 дзён арышту.

За што менавіта судзілі Булаўскага, невядома. Затрымалі яго ўвечары 6 ліпеня, перад канцэртам «Купальскае кола» ў Сяньне, дзе Ўладзімер меў іграць з этна-гуртом «Гук». Гэта ўжо чацьвёртае затрыманьне Булаўскага за два гады.

У Менску пачалі судзіць Сяргея Нікіціна, якога абвінавачваць па 9 артыкулах КК. СК назваў яго прадстаўніком «канапных войскаў»

46-гадовага ўраджэнца Бабруйска Сяргея Нікіціна абвінавацілі у больш чым 50 эпізодах. «Пацярпелымі» у ягонай справе прызнаныя 39 чалавек.

Паводле Сьледчага камітэта, зь лістапада 2020 года да кастрычніка 2021 года Нікіцін нібыта зьневажаў прадстаўнікоў улады, пагражаў ім фізычнай расправай, а таксама «распальваў сацыяльную варожасьць у грамадзтве».

Меркавана, гаворка ідзе пра камэнтары ў розных сацыяльных сетках, паведамляюць праваабаронцы.

Сяргея Нікіціна абвінавацілі паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі)
  • арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады)
  • ч. 1 арт. 130 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасьці ці розьні)
  • арт. 188 (Паклёп)
  • ч. 2 арт. 366 (Гвалт або пагроза ў дачыненьні да адказнай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае абавязкі грамадзтва)
  • арт. 391 (Абраза судзьдзі ці народнага засядацеля)
  • арт. 364 (Гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў)
  • ч. 1 арт. 366 (Гвалт або пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадзкі абавязак
  • арт. 389 (Пагроза ў адносінах да судзьдзі ці народнага засядацеля).

Вядома, што Нікіцін пакідаў камэнтары зь некалькіх мабільных тэлефонаў з сім-картамі розных апэратараў розных краін.

Затрыманьне мужчыны «ўскладніла» тое, што ён пастаянна зьмяняў свае нікнэймы і месцазнаходжаньне. Але ён быў вылічаны і затрыманы берасьцейскім ГУБАЗіКам.

7 ліпеня судзьдзя Алена Ананіч зрабіла разгляд справы Нікіціна закрытым.

Супрацоўніцу ІТ-кампаніі затрымалі за «супрацоўніцтва з польскімі спэцслужбамі»

За «супрацоўніцтва з польскімі спэцслужбамі» затрымана супрацоўніца ІТ-кампаніі Кацярына Сасім, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.

Сілавікі паведамляюць, што дзяўчына ў 2020 годзе ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і перакрывала рух транспарту, а таксама «супрацоўнічала з польскімі спэцслужбамі» — а менавіта, нібыта зарэгістравалася ў пляне «Перамога».

Затрымалі былога супрацоўніка банка БелВЭБ

Праўладныя тэлеграм-каналы сьцьвярджаюць, што супраць мужчыны распачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці), яму пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Затрыманы нібыта зьліваў асабістыя зьвесткі сілавікоў, настаўнікаў і лекараў. Паводле інфармацыі сайта «Медыязона», імя затрыманага — Васіль Ермакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG