Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая акадэмія стварыла праграму, якой могуць скарыстацца рэпрэсаваныя беларускія навукоўцы


Кёльнскі сабор, ілюстрацыйнае фота
Кёльнскі сабор, ілюстрацыйнае фота

Гэтую сумесную ініцыятыву стварылі два буйныя ўнівэрсытэты — у Кёльне і Боне. Іх мэта — даць магчымасьць працаваць тым, хто яе страціў праз вайну ці рэпрэсіі ў сваёй краіне

Пра гэта паведамляе DW.

Даць новы дом і новую радзіму навукоўцам, якія страцілі ўсё ў сваёй краіне праз вайну, разьвязаную Расеяй ва Ўкраіне, — так тлумачаць сваю матывацыю заснавальнікі «Акадэміі ў выгнаньні» Cologne / Bonn Academy in Exile (CBA). Кёльнскі і Бонскі ўнівэрсытэты, якія адносяцца да найбуйнейшых ВНУ Нямеччыны, вырашылі падтрымаць перш за ўсё ўкраінскіх дасьледчыкаў і даць ім магчымасьць працягнуць сваю навуковую дзейнасьць у Нямеччыне.

Прапанова дапамогі таксама адрасаваная беларусам і расейцам, якія страцілі сваё месца працы ці зазналі перасьлед праз тое, што асуджаюць ваенныя дзеяньні ва Ўкраіне, а таксама калі яны падтрымліваюць грамадзкі рух у сваёй краіне ці ўдзельнічалі ў пратэставых акцыях апазыцыі, напрыклад, пасьля выбараў 2020 году ў Беларусі.

У новую акадэмію запрашаюць прафэсараў, кандыдатаў навук і ў некаторых выпадках асьпірантаў. Як патлумачыла ў інтэрвію DW Ангеліка Нусбэргер, прафэсарка зь Кёльну і адна з арганізатарак новага праекту, абедзьве ВНУ плянуюць вылучыць для іх па дзесяць працоўных месцаў у памяшканьнях унівэрсытэтаў.

Новы праект прадугледжаны найперш для прадстаўнікоў юрыдычнай і гістарычнай навук, паліталёгіі, культуралёгіі і лінгвістыкі. Дасьледчы праект навукоўца павінен быць зьвязаны з Эўропай. Такое рашэньне збольшага зьвязанае і з наданьнем Украіне статусу кандыдата на ўступленьне ў ЭЗ.

Прыём дакумэнтаў працягнецца да канца ліпеня. І ахвотных папрацаваць у Кёльне ці Боне шмат — ужо паступіла каля 50 заявак, якія адпавядаюць крытэрам. У асноўным да заснавальнікаў акадэміі зьвяртаюцца навукоўцы з Украіны. І калі ў выпадку ўкраінцаў прычыны вымушанага пераезду ў Нямеччыну відавочныя, то навукоўцам зь Беларусі і Расеі давядзецца прайсьці праверку і даказаць, што яны сталі ахвярамі перасьледу з палітычных матываў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG