Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія памежнікі знайшлі падкопы пад новай 5-мэтровай загародай на беларускай мяжы


Сьцяна паміж Польшчай і Беларусьсю
Сьцяна паміж Польшчай і Беларусьсю

Мігранты працягваюць спробы нелегальнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы, нягледзячы на ​​пабудаваную агароджу.

Польшча пачала будаўніцтва пяцімэтровай мэталічнай агароджы на мяжы зь Беларусьсю сёлета ў студзені на фоне міграцыйнага крызісу. Апошнія работы па ўзьвядзеньні загароды працягласьцю амаль 187 кілямэтраў сканчыліся 30 чэрвеня.

Аднак новапабудаваная сьцяна не заўжды перашкаджае мігрантам у іхных спробах нелегальнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы.

6 ліпеня польскія памежнікі чарговы раз знайшлі падкопы пад новым плотам. Мігрантаў затрымалі, паведамляе Польская памежная служба.

Нелегальна трапіць зь Беларусі ў Польшчу спрабавалі 24 чалавекі. Сярод іх былі грамадзяне Самалі, Гвінэі, Гамбіі, Турэччыны. Усе іншаземцы, паводле інфармацыі полькай памежнай службы, трапілі ў Беларусь з тэрыторыі Расеі.

На беларуска-польскай мяжы знайшлі цыгарэты ў грузавым цягніку

7 ліпеня стала вядома аб перахопе польскімі мытнікамі кантрабанды цыгарэт у грузавым цягніку, які прыбыў зь Беларусі.

Пры праверцы цягніка ў пункце пропуску «Сямёнаўка» у трох кантэйнэрах з ДСП знайшлі амаль 23 тысячы пачкаў цыгарэт. Іх кошт ацэньваецца ў 330 тысяч злотых (70 тысяч даляраў), паведамляе польская мытня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG