Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўвялі часовы бязьвізавы рэжым для гледачоў «Славянскага базару»


Сцэна летняга амфітэатру ў Віцебску, дзе традыцыйна праводзіцца «Славянскі базар»
Сцэна летняга амфітэатру ў Віцебску, дзе традыцыйна праводзіцца «Славянскі базар»

Бязьвізавы рэжым адкрыўся для грамадзян 73 дзяржаў, для ўезду ім дастаткова квітка на мерапрыемствы фэстывалю ў Віцебску.

Грамадзяне 73 дзяржаў з квіткамі на мерапрыемствы міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» змогуць 4–24 ліпеня перасячы мяжу Беларусі бязь візы ў любым міжнародным пункце пропуску.

Пры сабе замежнікі мусяць мець сапраўдны дакумэнт для выезду за мяжу, арыгіналы квіткоў на мерапрыемствы ў віцебскім Летнім амфітэатры ці канцэртнай залі «Віцебск» або афіцыйнае запрашэньне ад цэнтру культуры «Віцебск» ці Міністэрства культуры. Адзін квіток дае права на аднаразовы бязьвізавы ўезд «не пазьней за дату правядзеньня мерапрыемства, указанага ў гэтым квітку».

Госьці фэстывалю, якія скарыстаюцца бязьвізам, таксама будуць вызваленыя ад выплаты дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю часовага знаходжаньня.

Сьпіс усіх краін, грамадзянам якіх дазволены бязьвізавы ўезд у Беларусь пры такіх умовах, знаходзіцца на сайце фэстывалю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG