Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр стваральнік «Чабурашкі», ураджэнец Менску Леанід Шварцман


Клясык савецкай анімацыі рэжысэр-мультыплікатар Леанід Шварцман памёр ва ўзросьце 101 год у Расеі. Пра гэта паведаміў шэф-рэдактар студыі «Саюзмультфільм» Сяргей Капкоў.

Шварцман з 1975 года працаваў рэжысэрам на «Саюзмультфільме» і быў стваральнікам «38 папугаяў», «Чабурашкі», «Кацяня па імені Гаў» і іншых вядомых мультфільмаў.

Ён нарадзіўся 30 жніўня 1920 году ў Менску ў сям’і бухгальтара і хатнія гаспадыні. У 1941 годзе скончыў школу пры Ленінградзкім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Пазьней — мастацкі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі.

У час Вялікай Айчыннай вайны Шварцман працаваў токарам на Кіраўскім заводзе ў Ленінградзе, а зь лістапада 1941 году — на танкавым заводзе ў Чэлябінску.

На маскоўскую кінастудыю «Саюзмультфільм» мастак прыйшоў у 1948 годзе ў якасьці асыстэнта рэжысэра. Ён працаваў на студыі больш за 50 гадоў, да 2001 году.

У якасьці мастака-пастаноўшчыка Шварцман працаваў над мультфільмамі «Аленькая кветачка», «Залатая антылопа», «Сьнежная каралева», «Кацяня па імені Гаў», «Дзядзька Сьцёпа — міліцыянэр», «Рукавіца», чатырма мультфільмамі пра Кракадзіла Гену і «38 папугаяў». Многія з гэтых карцін былі адзначаны прызамі міжнародных фэстываляў.

Шварцман стварыў аблічча аднаго з самых вядомых пэрсанажаў савецкай анімацыі — Чабурашкі. Ён таксама вядомы як ілюстратар дзіцячых кніг і клясычных літаратурных твораў.

Ён быў Народным мастаком Расейскай Фэдэрацыі, уладальніка прызу «За ўклад у прафэсію» і ляўрэатам прэміі «Галівуд — дзецям» Дзіцячага фонду Одры Хэпбёрн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG