Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брамніка хакейнай зборнай Расеі затрымалі пасьля кантракту з амэрыканскім клюбам


 Брамнік хакейнай зборнай Расеі Іван Фядотаў (справа) пасьля гульні з Канадай у 2021 годзе
Брамнік хакейнай зборнай Расеі Іван Фядотаў (справа) пасьля гульні з Канадай у 2021 годзе

У Санкт-Пецярбургу затрымалі брамніка расейскай хакейнай зборнай Івана Фядотава, паведамляе газэта «Спорт-Экспрэс». Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад вайсковай службы, і ён будзе дастаўлены ў ваенкамат.

25-гадовы Фядотаў у мінулым годзе быў прызнаны найлепшым брамнікам Кантынэнтальнай хакейнай лігі. Пасьля гэтага ім зацікавілася амэрыканская Нацыянальная хакейная ліга. Фядотаў падпісаў кантракт з клюбам The Philadelphia Flyers і зьбіраўся выйсьці са складу ЦСКА і пакінуць Расею, каб гуляць за НХЛ.

Як піша пецярбурскае выданьне «Фонтанка», спасылаючыся на свае крыніцы ў паліцыі, 1 ліпеня на Фядотава разгарнулі сапраўднае паляваньне: паліцыянты чакалі яго каля некалькіх пецярбурскіх кватэр, дзе ён мог зьявіцца, каля ўваходу ў спартовы комплекс, дзе ён трэнаваўся, і яшчэ ў некалькіх месцах.

Паводле зьвестак «Фонтанки», ініцыятыва затрымаць Фядотава належала вайсковай пракуратуры, якая абвінаваціла яго ў магчымым ухіленьні ад арміі. Паколькі ЦСКА — вайсковы клюб, яго спартоўцы фармальна лічацца вайскоўцамі, і самавольнае скасаваньне кантракту можа быць прызнана незаконным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG