Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі адну з арганізатарак сьвята для ўкраінскіх дзяцей асудзілі на 7 сутак арышту


Гомель, архіўнае фота
Гомель, архіўнае фота

27 чэрвеня ў Гомлі мелася прайсьці сьвята для ўкраінскіх дзяцей, якія ўцяклі ад вайны. Але ўдзельнікаў, якія сабраліся ў парку палаца Румянцавых і Паскевічаў, разагнала міліцыя.

29 чэрвеня міліцыя затрымала адну з арганізатарак сьвята, Алу Караленку. 30 чэрвеня стала вядома, што яе асудзілі на 7 сутак арышту. Артыкул, паводле якога яе абвінавацілі, невядомы.

Дзяўчынка Аліса са сваёй бабуляй прыехала ў Гомель, ратуючыся ад вайны, з Данецкай вобласьці Ўкраіны. 27 чэрвеня ў дзяўчынкі быў дзень нараджэньня — 9 гадоў. Яна вырашыла зладзіць акцыю — зрабіць на продаж папяровых «галубоў міру» і такім чынам назьбіраць грошы на падарунак. З дапамогай мясцовых валянтэраў вырашана было арганізаваць сьвята для ўкраінскіх дзяцей, якія вымушана жывуць у Гомлі.

Сьвята назвалі «Дзень днёў нараджэньня».

Меркавалася, што ў праграме будуць гульні, конкурсы, сувэніры і падарункі. Абавязковай умовай было прынесьці з сабой «голуба міру» ці зрабіць яго разам на сустрэчы.

Але міліцыя «скарэктавала» пляны. Дзіцячае сьвята ўсё-ткі адбылося — але ў іншым месцы.

Праўладныя тэлеграм-каналы выказаліся, што міліцыя ўмяшалася ў сьвята, бо баялася «правакацый і палітычных лёзунгаў», а на масавае мерапрыемства яго ўдзельнікі не падалі заяўку ў гарвыканкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG