Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мацьвіенка заявіла пра паступовы пераход Расеі і Беларусі на аплату ў нацыянальных валютах


Старшыня Рады Фэдэрацыі Расеі Валянціна Мацьвіенка.
Старшыня Рады Фэдэрацыі Расеі Валянціна Мацьвіенка.

Расея і Беларусь усё ў большай меры пераходзяць на аплату ў нацыянальных валютах, заявіла старшыня Рады Фэдэрацыі Расеі Валянціна Мацьвіенка.

«Гэтая праца актыўна ўрадамі Беларусі і Расеі ўжо вядзецца. Актуальнасьць гэтай тэмы ўзрасла з улікам таго, што Захад прадэманстраваў імкненьне, нават выкарыстоўваючы фінансавыя інстытуты, фінансавыя інструмэнты, стрымліваць разьвіцьцё нашых краін. І калі дыскрэдытаваныя асноўныя валюты, якія выкарыстоўваліся ва ўзаемных разьліках. Я маю на ўвазе даляр і эўра. (...) Такая дыскрэдытацыя гэтых валют, вядома, будзе прымушаць нас паскараць рух у бок узаемных разьлікаў у нацыянальных валютах, у першую чаргу пазбаўляючыся ад ненадзейных валют», — сказала Мацьвіенка ў этэры тэлеканалу СТВ у нядзелю.

Яна лічыць «дыскрымінацыяй» і «генацыдам» тое, што «без суду, бязь следства замарожаныя рэзэрвы Расейскай Фэдэрацыі, замарожваюцца рахункі расейцаў, беларусаў паводле этнічнага прынцыпу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG