Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт Relikt выдаў альбом гітоў беларускага року «Byli, Jość, Budziem»


Гурт Relikt
Гурт Relikt

Многія выкананыя на кружэлцы песьні — пераасэнсаваньне вядомых кампазыцый у розных музычных жанрах.

У альбоме «Byli, Jość, Budziem» зьмясьціліся кампазыцыі культавых гуртоў і выканаўцаў з 80-90 гадоў мінулага стагодзьдзя: «Мроя», ULIS, «Бонда», «Камэлот», Сяржук Сокалаў-Воюш, «Тутэйшыя хлопцы» і «Мясцовы час», піша «Будзьма».

На вокладцы «Byli, Jość, Budziem» — стылізаваны партрэт слыннага беларускага музычнага журналіста і крытыка Вітаўта Мартыненкі, які пайшоў з жыцьця ў 2016 годзе.

«Многія расьлі на беларускай музыцы, але, на жаль, зь цягам часу старыя стужкі заціраюцца і апынаюцца на сьметніку, а добрае забываецца. І ўсё ж так быць не павінна — трэба захоўваць успаміны пра шчасьлівую будучыню, якімі жылі таленавітыя беларусы, нашы гіганты, у часы, калі краіна дыхала паветрам Адраджэньня», — адзначае лідар Relikt бубнач Аляксандар Дземідзенка.

Вокладка альбому «Byli, Jość, Budziem»
Вокладка альбому «Byli, Jość, Budziem»

Сярод іншых у складанцы можна пачуць перасэнсаваныя ў розных музычных стылях ад пост-панку да пост-року і сучасна запісаныя варыянты песень «Atlantyda», «Plac Francyska», «Kraina taleraŭ», «Ja žyŭ», «Biełaruś maja»...

У дыскаграфіі Relikt ужо 8 студыйных альбомаў. Гурт атрымаў шэраг музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі (Гран-пры — фэстываль Jesień Bardów, Гран-пры і прыз глядацкіх сымпатый — фэстываль Rockowisko Hajnówka, «Альбом году», «Найлепшы рок-альбом», «Артыст году» і шмат іншых, неаднаразова выступаў ва Ўкраіне і Літве. Цяпер калектыў базуецца ў Польшчы і ўлетку плянуе канцэрты ў ёй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG