Агенцтва ТАСС паведамляе, што Лукашэнка папрасіў Пуціна дапамагчы зь «люстраным адказам» на палёты авіяцыі NATO зь ядзернай зброяй каля межаў Беларусі. На гэта Пуцін нібыта адказаў, што пакуль няма неабходнасьці ў такім «люстраным адказе».
Падчас сустрэчы Лукашэнка заявіў, што Беларусь занепакоеная «канфрантацыйнай палітыкай» Польшчы і Літвы. Ён параўнаў абмежаваньне транзыту ў Калінінградзкую вобласьць з «абвяшчэньнем вайны». Лукашэнка таксама заявіў, што яму «жыцьцёва важна» абмеркаваць з Пуціным пытаньні абароны.