Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў заявіў, што ЭЗ і NATO зьбіраюць кааліцыю для вайны з Расеяй


Сяргей Лаўроў на прэсавай канфэрэнцыі ў Баку, 24 чэрвеня 2022
Сяргей Лаўроў на прэсавай канфэрэнцыі ў Баку, 24 чэрвеня 2022

Кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў у пятніцу, што Эўразьвяз разам з NATO занятыя фармаваньнем кааліцыі для вайны з Расеяй

«У нас мала ілюзіяў, што цяперашняя русафобская зараджанасьць Эўразьвязу нейкім чынам рассмокчацца або зьменіцца ў агляднай, а шчыра кажучы, у доўгатэрміновай пэрспэктыве», — сказаў Лаўроў на прэсавай канфэрэнцыі ў Баку.

Паводле яго слоў, шлях, які выбралі эўрапейцы, нагадвае пачатак Другой сусьветнай вайны, калі Гітлер «сабраў пад свае сьцягі значную, калі ня большую частку эўрапейскіх краін для барацьбы супраць Савецкага Саюзу».

«Вось цяпер таксама, у тым ліку, і Эўразьвяз разам з NATO зьбіраюць такую ўжо сучасную кааліцыю для барацьбы, а па вялікім рахунку, вайны з Расейскай Фэдэрацыяй. Будзем на ўсё гэта глядзець вельмі ўважліва», — адзначыў Сяргей Лаўроў.

Камэнтуючы рашэньне саміту ЭЗ надаць Украіне і Малдове статус кандыдатаў на ўступленьне ў ЭЗ, Лаўроў сказаў, што гэта не ўяўляе пагрозы для Расеі, бо, у адрозьненьне ад NATO, Эўразьвяз не зьяўляецца вайсковым аб’яднаньнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG